«Luka – terrorist». У Гаазе напалі на амбасаду Беларусі


У Гаазе адбыўся напад на амбасаду Беларусі ў Нідэрландах. У будынку выбітыя шыбы, на сценах з’явіліся надпісы «Luka – terrorist» і «Жыве Беларусь!». На месцы здарэння затрымалі 31-гадовага мужчыну, паведамляе выданне «Omroep West».

Наступствы нападу на амбасаду Беларусі ў Гаазе, Нідэрланды. 2 ліпеня 2023 года.
Фота: regio15.nl

Будынак, дзе месціцца беларуская амбасада, быў пашкоджаны ўначы. На сценах з’явіліся надпісы «Luka – terrorist», «Гаага чакае», «Слава каліноўцам!», «Жыве Беларусь!» і «Жыве вечна!». У будынку выбітыя шыбы.

На месцы здарэння затрымалі 31-гадовага мужчыну. Ягонае імя і грамадзянства пакуль не вядомыя.

Паліцыя распачала правяранне.

Наступствы нападу на амбасаду Беларусі ў Гаазе, Нідэрланды. 2 ліпеня 2023 года.
Фота: regio15.nl

У МЗС Беларусі пацвердзілі факт здарэння, назваўшы яго «актам вандалізму»: «Выбілі шкло, забрудзілі фасад. Праваахоўнікі затрымалі зламысніка», – сказалі ў ведамстве.

Наступствы нападу на амбасаду Беларусі ў Гаазе, Нідэрланды. 2 ліпеня 2023 года.
Фота: regio15.nl

У канцы 2021 года адбыўся інцыдэнт побач з амбасадаю Беларусі ў Лондане. Паводле версіі Менску, некалькі асобаў закідалі будынак яйкамі, а затым напалі на дыпламатаў, якія прыбылі на месца. У беларускім МЗС сцвярджалі, што аднаму дыпламату нібыта зламалі нос, паламалі зуб і збілі да страсенню мазгоў лёгкай ступені.

Пры гэтым адзін з удзельнікаў канфлікту ля амбасады распавёў «Белсату» іншую версію падзеяў: канфлікт справакавалі самі дыпламаты, а заява пра сур’ёзныя пашкоджанні была хлуснёй – усё абмежавалася лёгкім плескачом.

Hавiны
У Беларусі пачалі спецыяльнае вядзенне супраць удзельнікаў канфлікту каля амбасады ў Лондане
2023.04.15 09:44

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў