Вынікі першага цэнтралізаванага экзамену пералічваюць паводле новай методыкі


Вынікі першага цэнтралізаванага іспыту, якія некалькі дзён таму абурылі вучняў і іхных бацькоў, пачалі пералічваць паводле новай методыкі, якую выкарыстоўвалі пры правядзенні рэпетыцыйнага тэставання, паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: vladtime.ru

Вынікі ЦЭ можна будзе даведацца адразу ў дзень пераліку, 2 чэрвеня.

«У дадзены момант скончыла працу міжведамасная камісія, якая правярала карэктнасць падліку вынікаў першага цэнтралізаванага экзамену, – распавёў Андрэй Іванец. – Вынікі правярання паказалі, што памылак няма, у тым ліку ў методыцы разліку тэставых балаў. Разам з тым, паводле колькасці зваротаў, якія да нас паступілі ад грамадзянаў, стала відавочна, што методыка занадта складаная. Таму прэзідэнтам нашай краіны дадзенае канкрэтнае даручэнне – спрасціць методыку падліку і зрабіць яе зразумелай для кожнага чалавека».

Міністэрства адукацыі выканала гэтае даручэнне, сцвярджае Іванец, і ў новай сістэме падліку выкарыстала падыходы, якія прымяняліся пры правядзенні рэпетыцыйнага тэставання.

Каментар
«Сітуацыя будзе толькі пагаршацца». Міністэрства адукацыі праваліла цэнтралізаваны экзамен
2023.05.31 23:31

Абноўленыя вынікі цэнтралізаванага экзамену будуць размешчаныя на сайце Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў, а таксама ў асабістых кабінетах абітурыентаў.

Вынікі другога ЦЭ будуць разлічаныя паводле гэтай жа методыкі, яны будуць вядомыя ў панядзелак, 5 чэрвеня, зазначыў міністр адукацыі.

Разам з вынікамі экзамену, паводле Іванца, будуць апублікаваныя табліцы пераводу першасных балаў у тэставыя, з дапамогаю якіх кожны абітурыент і кожны выпускнік змогуць пераправерыць правільнасць і карэктнасць разліку сваіх вынікаў.

Hавiны
«Выпускнікі сутыкнуліся з сутнасцю сістэмы». Ціханоўская пракаментавала дзіўныя вынікі ЦЭ
2023.05.30 23:59

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў