Мігранты актыўна «фарсіравалі» беларуска-польскую мяжу падчас велікодных святаў


Падчас велікодных святаў на беларуска-польскай мяжы рэзка вырасла колькасць спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі на тэрыторыю Польшчы.

Мігранты атакуюць польскіх памежнікаў праз агароджу.
Фота: скрыншот з відэа /Straż Graniczna / Х

Паводле польскай Памежнай аховы, з 29 сакавіка да 1 красавіка на беларуска-польскай мяжы зафіксавалі 736 спробаў нелегальнага пераходу.

Гэта ўдвая больш, чым фіксавалася ў папярэднія дні: гэтак, 27–28 сакавіка было адзначана 356 спробаў перасячэння мяжы, а 25–26 сакавіка – 243 спробы. За мінулыя выходныя было зроблена 444 спробы нелегальна трапіць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі.



Пры гэтым польская Памежная ахова апублікавала відэа, на якім бачна, што мігранты паводзяцца агрэсіўна, кідаючы ў памежнікаў розныя прадметы.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў