Палітвязня Дзмітрыя Разановіча змясцілі ў ПКТ


Паводле праваабаронцаў, палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Разановіча, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі № 22, змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

Палітычны вязень застанецца ў ПКТ да сакавіка 2024 года, паведамляе тэлеграм-канал «Право на восстание».

Раней паведамлялі, што Дзмітрыя неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, пагражалі перавесці на турэмны рэжым, а таксама пазбавілі спатканняў і перадачаў.

Нагадаем: Дзмітрыя Разановіча затрымалі ў канцы кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага і Сяргея Раманава абвінавацілі ў падпале аддзелу ДАІ ў Мазыры, будынку Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў у Салігорску і аўтамабіляў каля будынку мясцовай пракуратуры ўвосень 2020 года. Ад гэтых дзеянняў ніхто не пацярпеў, але ўлады абвесцілі здарэнні тэрарыстычнымі актамі.

Менскі абласны суд прызначыў 22 снежня 2021 года Аліневічу і Раманаву па 20 гадоў калоніі, Разановічу – 19 гадоў калоніі, Дубоўскаму – 18 гадоў калоніі.

Hавiны
Палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага перавялі на турэмны рэжым
2023.08.13 17:49

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў