«Палітычным нельга чытаць Алексіевіч». З бібліятэкі калоніі ў Наваполацку прыбралі беларускія кнігі


У папраўчай калоніі №1 у Наваполацку вязням забараняюць чытаць творы беларускіх аўтараў, а таксама ўвогуле кнігі на беларускай ды замежных мовах. Пра гэта Праваабарончаму цэнтру «Вясна» распавёў былы палітвязень, які адбываў пакаранне ў ПК-1.

Завод «Нафтан», предприятие, нефтеперерабатывающий завод, нефть, нефтепродукты, Новополоцк, Беларусь
Выгляд на завод «Нафтан», які месціцца ў прамысловай зоне за 4 км на паўднёвы захад ад жылых масіваў. На пярэднім плане здымка – Папраўчая калонія №1. Наваполацк, Беларусь. 11 верасня 2021 года.
Фота: Белсат

Прыбіраць беларускія творы з бібліятэкі ў ПК-1 пачалі яшчэ ўвосень 2023 года, распавядае палітвязень:

«Палітычным нельга чытаць Алексіевіч, напрыклад. Прыбралі Купалу, Караткевіча, Коласа».

Акрамя таго, вынялі кнігі на замежных мовах – англійскай, польскай, літоўскай і нават кітайскай.

«Пацаны пытаюцца: «А чаму нельга на кітайскай? Яны ж нашыя сябры». Ім адказваюць: «Сёння сябры, заўтра – ворагі». Усе кніжкі толькі на рускай мове», – кажа былы вязень.

Hавiны
«Усё гэта пекла, што тут адбываецца». Былы палітвязень распавёў, як здзекуюцца ў наваполацкай калоніі
2023.02.07 18:08

Таксама ў інтэрв’ю мужчына распавядае пра жорсткае абыходжанне, катаванні холадам, збіццё ў калоніі.

У наваполацкай калоніі адбывае пакаранне прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі на выбарах 2020 года, палітзняволены Віктар Бабарыка. Цяпер ён, імаверна, на шэсць месяцаў кінуты ў памяшканне камернага тыпу. Пра гэта радыё «Свабода» распавёў былы вязень наваполацкай калоніі Аляксей, які нядаўна вызваліўся. Пра Віктара Бабарыку родныя і сябры не маюць звестак з вясны 2023 года: цалкам спыненыя ліставанне і тэлефанаванне, да яго не дапускаюць адвакатаў.

Hавiны
«Пасля лютага пачаўся трэш». Былы вязень распавёў, што адбываецца з Віктарам Бабарыкам
2024.01.31 11:37

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў