Прэзідэнт Турцыі выказаў Пятру Парашэнку сваю пазіцыю па паўвыспе ды, наагул, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
Падчас супольнага з прэзідэнтам Украіны брыфінгу ў панядзелак у Кіеве прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган запэўніў Пятра Парашэнку ў тым, што «будзе працягваць падтрымліваць суверэнітэт Украіны, яе тэрытарыяльную цэласнасць, уключаючы Крым і палітычную кансалідаванасць».
Мы не прызналі і не прызнаем незаконную анексію Крыму, – заявіў турэцкі лідар.
«Інтэрфакс» са спасылкай на Эрдагана падае, што Турцыя працягне сачыць за станам крымскіх татараў і падтрымліваць гэтае пытанне на міжнароднай арэне.
«Мы працягнем каардынаваць намаганні па гэтым пытанні з Украінай», – дадаў Эрдаган.
ДД