Падчас урагану ў раёне Магдэбургу (Нямеччына) фура на паркінгу завалілася на бок і прыдавіла кіроўцу-беларуса. Кіроўца застаўся жывы, са шматлікімі пераломамі на хуткай дапамозе яго даставілі ў нямецкі шпіталь. Відэа здарэння зʼявілася ў Інтэрнэце.
Здарэнне адбылося 22 чэрвеня. Праз некаторы час у стабільным стане беларуса транспартавалі ў НДІ траўматалогіі ў Менску.
ВЧ, belsat.eu