КДБ: На БелАЭС прайшлі антытэрарыстычныя вучэнні


Камітэт дзяржаўнай бяспекі распавёў пра антытэрарыстычныя вучэнні на Беларускай АЭС.

Вучэнні праводзіліся «у мэтах рэалізацыі планавых мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі Беларускай АЭС, якая будуецца».

«27 красавіка на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі праведзены комплекс мерапрыемстваў па рэагаванні на магчымыя пагрозы тэрарыстычнага характару ў адносінах да аб’екту, у рэалізацыі якіх былі задзейнічаныя падраздзяленні КДБ, МУС, Дзяржпамежкамітэту, МНС і іншых дзяржаўных органаў», – гаворыцца на сайце ведамства.

Расследаванне «Белсату» пра Беларускую АЭС

Асноўнай мэтай мерапрыемства з’яўлялася забеспячэнне гатовасці сілаў і сродкаў дзяржаўных органаў да рэалізацыі першачарговых і далейшых мерапрыемстваў рэагавання на акты тэрарызму ў адносінах да РУП «Беларуская атамная станцыя».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў