У Польшчы знік беларус. Сям'я страціла з ім сувязь восем месяцаў таму


У Польшчы знік 34-гадовы беларус Леанід Маліхаў, які пераехаў туды ўвесну 2021 года. Пра гэта «Белсату» паведамілі знаёмыя мужчыны, якія просяць дапамогі ў пошуках.

Леанід Маліхаў.
Калаж: «Белсат»

Пасля пераезду Леанід больш за год жыў у Лодзі, дзе працаваў у бары. У ліпені 2022 года ён перабраўся ў Варшаву.

«Леанід пастаянна падтрымліваў сувязь са сваёй сямʼёй, аднак 9 жніўня 2023 года гэтая сувязь перапынілася. Леанід перастаў адказваць на паведамленні сямʼі, і з таго моманту да цяперашняга часу бацькам нічога невядома пра лёс Леаніда.

Ніякіх канфліктаў, якія маглі б паслужыць прычынай для спынення зносін з сямʼёй, не было. Апошні раз знаёмыя бачылі маладога чалавека ў Варшаве ва “ўжондзе” 1 снежня 2023 года», – распавядае суразмоўца «Белсату».

Знаёмыя і неабыякавыя беларусы спрабавалі шукаць Леаніда, аднак беспаспяхова. У сацсетках ён неактыўны са жніўня 2023 года.

«Была зробленая спроба падаць заяву аб знікненні маладога чалавека ў варшаўскую паліцыю, аднак гэтая спроба не мела поспеху. Паліцыянты сцвярджалі, што заяву могуць прыняць толькі ад сваякоў. У бацькоў цяпер няма магчымасці прыехаць у Польшчу і заняцца пошукамі.

Мы просім усіх, хто бачыў Леаніда ў перыяд са жніўня 2023 да красавіка 2024-га, звязацца з намі і падзяліцца наяўнай інфармацыяй. Калі вы ведаеце, дзе Леанід жыў ці працаваў апошнім часам – калі ласка, паведаміце пра гэта. Гэтая інфармацыя можа вельмі дапамагчы ў пошуках і ў падачы заявы ў паліцыю», – просяць знаёмыя Леаніда.

Інфармацыю пра мужчыну можна паведаміць на пошту frombelarustopoland1@gmail.com.

Hавiны
У Польшчы знік беларускі журналіст. Што вядома праз два тыдні пошукаў
2023.07.21 14:45

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў