Фінансавага кансультанта, які вярнуўся з-за мяжы, будуць судзіць за «заклікі да санкцыяў»


Паводле выдання «Наша Ніва», 46-гадовы Уладзімір Нікіцін зʼязджаў у Польшчу, але ўрэшце вярнуўся ў Беларусь і быў затрыманы.

Уладзімір Нікіцін.
Фота: nashaniva.com

Уладзіміру Нікіціну 46 гадоў. Ён мянчук, у 2000-м скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Кіраванне продажамі». А ў 2009-м годзе Уладзімір паступіў у Расейскую акадэмію народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце РФ на магістратуру ў галіне фінансаў, якую скончыў у траўні 2011-га.

Карʼеру фінансавага аналітыка мужчына пачаў у кампаніі VDS у 2004-м. Уладзімір таксама вёў трэнінгі і адукацыйныя курсы па кіраванні фінансамі для кампаніяў. Апошняе вядомае месца працы мужчыны – фінансавы кантралёр у Belkanton Group, буйной кампаніі-дыстрыбʼютары канцылярскіх тавараў, якая, сярод іншага, валодае сеткай крамаў Афістон і часопісам Office Life.

Мяркуючы па ягоным Linkedin, не пазней за ліпень 2023-га Уладзімір звольніўся і пераехаў жыць у Польшчу. Імаверна, яго затрымалі па вяртанні ў Беларусь.

Дзейнасць ІП Уладзіміра прыпыненая з 5 лістапада 2023-га года.

Дата затрымання мужчыны невядомая. Суд над Уладзімірам пачнецца 29 красавіка ў Менскім гарадскім судзе. За «заклікі да санкцыяў» мужчыне пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі. Сутнасць абвінавачання невядомая.

Hавiны
Айцішніка будуць судзіць паводле чатырох артыкулаў. Ён ехаў у Беларусь на дзень народзінаў маці
2024.04.08 10:14

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў