Сітуацыя на мяжы з ЕЗ застаецца напружанай: у чарзе стаяць соднямі


На памежных пераходах з Беларусі ў Літву стаіць звыш 1200 грузавікоў, сваёй чаргі на мяжы перавознікі чакаюць соднямі, інфармуе Дзяржаўны мытны камітэт.

Памежны пункт пропуску «Лаворышкес» (з беларускага боку – «Катлоўка»). 29 лютага 2024 года.
Фота: Ганна Русінава / Белсат

За апошнія содні ўсяго 17 % фураў, што чакаюць заезду ў Літву, удалося праехаць мяжу праз пункт пропуску «Мядзінінкай – Каменны Лог». Цяпер там стаіць 680 машынаў.

У пункце пропуску «Шальчынінкай – Беняконі» за содні літоўскі бок прыняў толькі 40 % нормы.

Самым загружаным польскім пераходам на шляху ў Еўразвяз называюць «Кукурыкі – Казловічы». Станам на 10:00 2 траўня заезду ў Польшчу чакала больш за 800 адзінак грузавога транспарту.

За содні польскія кантрольныя службы прынялі 60 % магчымай колькасці вялікагрузаў.

На адзіным латвійскім пункце пропуску «Патэрніекі – Грыгароўшчына» чакае сваёй чаргі 570 грузавікоў. За содні праз памежны пераход у Латвію заехала 43 % аўтаў.

З 1 сакавіка Літва закрыла два пункты пропуску – «Лаворышкес – Катлоўка» і «Райгардас – Прывалка», праз якія ішлі легкавыя аўтамабілі.

На астатніх КПП – «Мядзінінкай – Каменны Лог» і «Шальчынінкай – Беняконі» – забаранілі мінанне мяжы пешаходам і раварыстам.

Магчымасць трапіць у Літву на цягніку Менск – Калінінград таксама закрылі. Пасадка і высадка пасажыраў на чыгуначных станцыях Кяна і Кібартай прыпыненыя.

Закранулі змены і рэгулярныя рэйсы. Колькасць дазволаў беларускім і літоўскім перавознікам скарацілі да 29. Нерэгулярны транспарт з дзевяццю і больш месцамі таксама цяпер абавязаны мець дазвол.

Такім чынам, у беларусаў ёсць толькі чатыры пераходы ў бок ЕЗ: «Мядзінінкай – Каменны Лог» (Літва), «Шальчынінкай – Беняконі» (Літва), «Патарніекі – Грыгароўшчына» (Латвія), «Тэрэспаль – Берасце» (Польшча).

Рэпартаж
У чарзе больш за содні, месцы прадаюць за 150 еўраў. Як беларусы едуць у Польшчу
2024.04.10 08:00

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў