Як беларусы адаптуюцца на працоўным рынку Еўразвязу?
Сярод беларускіх эмігрантаў амаль палова здолелі захаваць за мяжою сваю былую прафесію. Прасцей гэта зрабіць аказалася мужчынам. Больш чым палове беларусак у эміграцыі давялося пачынаць свой кар’ерны шлях наноў. У чым яшчэ асаблівасці працаўладкавання за мяжой? Гэта высвятляў даследчы цэнтр BEROC пры падтрымцы фонду Фрыдрыха Эберта ў даследаванні «Стратэгіі адаптацыі беларускіх і ўкраінскіх мігрантаў на рынку працы Еўропы», якое эксперты прэзентавалі 3 снежня. Распавядаем пра галоўныя высновы, якія прагучалі ў дакладзе.
Аналітыка