гістарычныя помнікі

У Горадні зносяць гістарычную забудову
Казармы ў Горадні былі адным са старэйшых вайсковых гарадкоў у Беларусі.
14.03.2024
У Мілавідах пад Баранавічамі разбурылі будынак паштовай станцыі XIX стагоддзя
Падчас паўстання Каліноўскага там быў штаб паўстанцаў.
23.06.2023
Ці магчыма аднавіць стары горад на Кастрычніцкай плошчы ў Менску
Можа, замест манументу на Кастрычніцкай варта адбудаваць тое, што было ў міжваенны час?
07.06.2023
Навошта і як збудавалі Аўгустоўскі канал
У гэтым выданні «Загадак беларускай гісторыі» вядоўца-гісторык падрабязна і займальна раскажа ды пакажа, як працуе водны канал, хто і навошта яго пабудаваў, а таксама як ён выкарыстоўваецца сёння.
09.09.2020
Ідэальнае месца для фестываляў сярэднявечнае культуры
У Мсцібава, сярод балота знаходзіцца акуратнае кола з земляных валоў, падобнае да месячнага кратэру або паганскага капішча. Хто і калі іх насыпаў? Што робіць гэтае месца ідэальным для правядзення гістарычных фестываляў?
19.05.2020
Ад прадзедаў спакон вякоў НЕ засталася спадчына
Што звязвае Віктора Гюго і сярэдняга жыхара беларускай сталіцы? Гісторык, культурны антраполаг, выкладчык Сцяпан Стурэйка ўпэўнены, што французскага пісьменніка і сучаснага менчука яднае незадаволенасць тым, што адбываецца з іхнай культурнай спадчынай.
21.05.2019
З маўклівай згоды. Як беларусы ствараюць сабе праблемы
У вёсцы Межава Аршанскага раёну стаіць шляхецкі маёнтак 19 стагоддзя. Апантаны гісторыяй свайго краю, Ігар Грышанаў ужо доўгі час шукае дапамогі ў ратаванні экалагічнае і гістарычнае спадчыны Межава.
09.01.2019
У Лідскім раёне могуць знішчыць браму Радзівілаў
Ці шмат у краіне архітэктурных помнікаў 18-га стагоддзя і ці варта ад аднаго пазбавіцца? У Лідскім раёне могуць знесці рэшткі комплексу, у якім Радзівілы планавалі зрабіць сваю рэзідэнцыю. Эксперты раяць: захаваць магчыма, але выключна сваймі сіламі і намаганнямі.
16.04.2018
Чыноўнікі падманулі гамельчукоў і знішчылі гістарычныя будынкі
Апошні дом унікальнай гістарычнай забудовы пачатку дваццатага стагоддзя зруйнавалі ў Гомлі. Знішчэнне адбылося літаральна за выходныя. Хаця раней улады абяцалі гамельчукам вырашыць лёс дома іншым чынам.
24.10.2017
Гісторык пра помнік княгіні Вользе ў Віцебску: Гэта недарэчнасць
Віцебскія ўлады плануюць паставіць чарговы помнік гістарычнай асобе. Да Альгерда і Неўскага далучыцца княгіня Вольга, якую часам называюць заснавальніцай старажытнага беларускага гораду. Аднак падобныя планы выклікалі неадназначную рэакцыю як знаўцаў гісторыі, гэтак і гараджанаў.
16.10.2017
Гарадзеншчына: гістарычныя аб'екты руйнуюць, бо няма грошай на рэстаўрацыю
Гісторыя, не памірае, а вось будынкаў, што захоўваюць памяць пра падзеі мінулага, засталося не шмат. Страціць помнік архітэктуры рызыкуюць і жыхары беларуска-літоўскага памежжа. Старую драўляную школу ў вёсцы Бершты хацелі знесці, бо ў бюджэце не стае грошай на аднаўленне.
13.10.2017
Помнік Касцюшку пасварыў беларусаў і палякаў. Што б сказаў сам Тадэвуш?
Ужо ў гэтую нядзелю ў розных краінах свету адбудуцца ўрачыстыя імпрэзы, прысвечаныя Тадэвушу Касцюшку, лідару нацыянальна-вызваленчага паўстання супраць пруска-расейскай акупацыі Рэчы Паспалітай. Сёлета роўна 200 гадоў са дня смерці Касцюшкі. Але гістарычная дата азмрочылася непаразуменнем.
12.10.2017