Навошта і як збудавалі Аўгустоўскі канал


У гэтым выданні «Загадак беларускай гісторыі» вядоўца-гісторык падрабязна і займальна раскажа ды пакажа, як працуе водны канал, хто і навошта яго пабудаваў, а таксама як ён выкарыстоўваецца сёння.

Аўгустоўскі канал – пабудаванне асаблівае. Ён мае 18 шлюзаў, каб падымаць караблі амаль на 40 метраў! Натуральна, гэты пад’ём адбываецца паступова, не болей за 7 метраў у адным шлюзе.

У Беларусі знаходзіцца толькі чвэрць канала, а рэшта – у Польшчы. Аўгустоўскі канал сёння ўжо не мае эканамічнай вартасці і выкарыстоўваецца ў рэкрэацыйна-турыстычных мэтах.

Будаваўся ён вайсковымі інжынерамі, які ніколі раней падобных прац не выконвалі. Яны выкарысталі простыя і надзейныя канструкцыі, які працуюць і праз два стагоддзя. Механізмы мастоў і шлюзаў можа абслужыць усяго адзін чалавек. Гэта і прадэманструе вядоўца доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч. Ён таксама патлумачыць, як функцыянуе канал, як карабель можа трапіць з Чорнай Ганчы, прытоку Нёмана, у Бебжу, прыток Віслы.

Акрамя тэхнічных падрабязнасцяў, Вы пачуеце адказ на пытання, якія выклікае Аўгустоўскі канал. Якое дачыненне да канала мае прынц Філіп, муж каралевы Вялікабрытаніі Элізабэт ІІ? Навошта канал пабудавалі і ці апраўдаў ён спадзявання? Чым адрозніваецца польская частка канала ад беларускай?

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: рэпрадукцыя копіі партрэта Ігната Прандзыньскага з копіі Панталіёна Шындлера (1930 г.), Музей польскай арміі, Варшава.