«Праўдаруб» з ЖЭСу паспрабаваў знішчыць карумпаваную сістэму. Цяпер працуе на будове


Як, напрыклад, Павел Спірын, які паўстаў супраць сістэмы, працуючы майстрам у ЖЭСе.

«Уладкаваўся на гэтую пасаду спецыяльна. І ўбачыў, што сапраўды людзі маюць падставы, калі кажуць, што гэта сістэма карумпаваная», – кажа госць праграмы «Размова дня».

Каб нешта змяніць, Спірын вырашыў пайсці ў парламент, не паддаўшыся на ўгаворы спыніць балатаванне ў замен на пасаду намесніка дырэктара ЖЭСу і далейшае прасоўванне па карернай лесвіцы ў райвыканкаме. Паход у дэпутаты скончыўся звальненнем – цяпер Павел працуе рознарабочым у фірмах сяброў і піша выкрывальніцкія кнігі пра ўладу. Іх ужо дзве – пра кіраўніка Менгарвыканкаму і суддзяў. Абедзве ён даслаў чыноўнікам розных узроўняў.

Найлепшыя сатырычныя творы Паўла Спірына

Сёлета аўтар сатырычнага зборніку «Казкі Крыштальнага сасуду» і былы супрацоўнік ЖЭСу Павел Спірын распавёў пра эфектыўнасць сатыры як жанру і беларускую сістэму казнакрадства.

belsat.eu