Лябедзька: Адбываецца пратэст супраць падатку на дармаедаў, марш – адна з яго формаў


Па Дэкрэце N 3 аб дармаедстве ўдараць Маршам недармаедаў. Пратэст адбудзецца ў Дзень канстытуцыі 15 сакавіка ў Менску. Сёння ў сталіцы дэталі абмяркоўваў аргкамітэт акцыі.

Збор удзельнікаў плануецца каля Нацыянальнае акадэміі навук. Шэсце скіруецца на плошчу Бангалор. Арганізатары мяркуюць, што да Маршу недармаедаў далучыцца шмат людзей – у розных гарадах краіны. Гэтак, на 19-га лютага запланаваныя пратэсты ў Гомлі ды Магілёве. Таксама ідзе актыўны збор подпісаў супраць дэкрэту Лукашэнкі. Ужо ёсць 15 тыс. аўтографаў супраціву. У «Гарачым каментары» – старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«Пратэст адбываецца. Калі чалавек не ідзе і не сплачвае збор, то гэта значыць, што ён пратэстуе. Калі ён прыходзіць адмыслова на офіс, ці, напрыклад, прыязджалі людзі на збор подпісаў на Камароўцы, якія прачыталі пра гэта, яны атрымалі нейкую пазітыўную эмоцыю. Гэта вельмі добра. Таму пратэст ёсць, ён у розных формах: збор подпісаў, адмова плаціць. І марш – адна з формаў гэтага пратэсту», – заявіў Анатоль Лябедзька ў эфіры нашага тэлеканалу.

Глядзіце таксама: