Прыват Новы Год з Белсатам. «Святочныя размовы»: Гуркоў у Куставай


Ці прытрымліваюцца спартоўцы адмысловага рэжыму і ў святы і якія найбольш экзатычныя святкаванні Новага году на зборах у экзатычных краінах перажываў беларускі спартовец – глядзіце ў апошняй «Святочнай размове».

Каляды – час мараў і жаданняў, успамінаў пра цуды маленства і надзея на цуды будучыні, пра мары ажыццёўленыя і будучыя. Спецпраект каналу Белсату ў межах «Прывату» з Валярынай Куставай – «Святочныя размовы». Госць чацвёртага выдання – абсалютны рэкардсмен, 12-разовы чэмпіён свету па тайскім боксе і ўдзельнік гурта «Brutto» Віталь Гуркоў.

Віталь распавядае Валярыне пра тое, як адзначаў Новы год у маленстве, якія падарункі атрымоўваў ад бацькоў ды разважае, што гартавала ягоны характар.

А таксама:

  • Прасоўванне беларушчыны для яго – справа перамог ці натуральная штодня?
  • Дзеля каго гэтыя перамогі?
  • Ці занятае сэрца Віталя і якія прыватныя ды прафесійныя планы як спартоўца і музыка ён мае на 2017 год?

Перад самымі Калядамі Віталь перамог зорку кітайскага К-1 – Мергена Білялава, непераможнага дасюль казахскага байца, і адсвяткаваў перамогу ўзняццем бел-чырвона-белага сцягу.

Выданне з удзелам Віталя Гуркова завяршае сёлетні адмысловы калядна-навагодні праект «Белсату».

«Святочныя размовы»:

24 снежняУладзімір Някляеў;
25 снежняЮрый Зісер;
31 снежняАлена Анісім.

Глядзі таксама
Каментары