Віталь Гуркоў пасля перамогі важнага суперніка ў Кітаі ўзняў бел-чырвона-белы сцяг


Фота Facebook

Віталь Гуркоў упершыню выступаў у Кітаі, дзе перамог тытулаванага казахскага кікбаксёра Мергена Білялава. 24-гадовы спартовец – непераможны чэмпіён кітайскага К-1, чэмпіёна свету, які дагэтуль правёў там 15 баёў і ва ўсіх перамог.

У мінулым годзе Мерген Білялаў стаў адзіным спартсменам з СНД, якога запрасілі ў зборную свету па змешаных адзінаборствах.

«Сёння ўдала завяршыўся мой спартовы год. Я атрымаў перамогу над вельмі сурʼёзным супернікам на сваім дэбютным турніры ў Кітаі. Жыве Беларусь!!», – напісаў Гуркоў у Instagram.

Віталь Гуркоў на ўсіх сваіх паядынках выкарыстоўвае нацыянальную сімволіку. Акрамя сцяга ў яго ёсць капа з «Пагоняй». Таксама нядаўна 11-разовы чэмпіён свету ў муай-тай і вакаліст «BRUTTO» Віталь Гуркоў распачаў рабіць уласнае адзенне. Ён самастойна распрацаваў прынт цішотак з надпісам «Наша возьме».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары