Каляды – час мараў і жаданняў, успамінаў пра цуды маленства і надзея на цуды будучыні, пра мары ажыццёўленыя і будучыя.
Спецпраект каналу «Белсат» у межах «Прывату» з Валярынай Куставай – «Святочныя размовы».
Госця студыі выдання №3 навагодніх размоваў – першая намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы і дэпутатка парламенту Алена Анісім.
Што гатуе на Новы год дэпутатка года? Ці дапамагаюць ёй муж, сыны, унучка і ТБМ? Якія каронныя стравы спадарыні Алены? Што абавязкова павінна быць на навагоднім стале ў беларускай сям’і? Якія традыцыя, займетыя ў часы «Майстроўні» і «Талакі» захаваліся да гэтага часу? А якія пайшлі з яе роднай вёскі? Як адзначала святы ў маленстве? Як ставіцца да прыхільнікаў у звязку са сваім статусам? Ці верыць парламентарый у гараскопы і што яе чакае паводле зорак у будучым годзе? Якое жаданне для сябе і для Беларусі загадала спадарыня Анісім на год 2017?[/vc_column_text][vc_single_image image=”416381″ img_size=”large”][vc_column_text]
24 снежня – Уладзімір Някляеў;
25 снежня – Юрый Зісер;
31 снежня – Алена Анісім;
1 студзеня – Віталь Гуркоў.