Расейцы адхрышчваюцца ад сваіх навін


У праграме «Лукавыя навіны» запускаем чат-рулетку. 

Супрацоўніца нямецкага грамадскага тэлеканала ZDF лічыць жыхароў Данбаса «недачалавекамі». Такая навіна з’явілася ў прапагандысцкім тэлеграм-канале. Яе суправадзілі наступным каментарам:

«Вы кажаце пра гэтую вайну і пакуты, але чаму існуюць гэтыя пакуты? Хто забівае гэтых недачалавекаў і чаму іх забіваюць?»

Аднак жанчына ў інтэрв’ю «недачалавекамі» нікога не называе. Словы, якія прапагандысты перакладаюць як «недачалавекі» на нямецкай гучаць und der menschen. Іх сапраўдны пераклад – «і гэтыя людзі». Гэта значыць немка ў інтэрв’ю кажа не «хто забівае недачалавекаў», а «хто забівае гэтых людзей».

Як на гэта адрэагавалі рандомныя ўдзельнікі чат-рулеткі, глядзіце ў праграме «Лукавыя навіны».

Таксама ў праграме: 

  • Украінец падпаліў цэнтр ДНК-даследаванняў, бо застаўся незадаволены вынікам свайго тэсту
  • Ці могуць беларускія сілавікі ў 2023 годзе саджаць людзей за ўдзел у пратэстах на законных падставах?
  • Уладзімір Зяленскі пабудаваў дом з целаў забітых украінскіх вайскоўцаў

belsat.eu