Што адбываецца з перакладамі твораў замежных аўтараў на беларускую мову


Андрэй у вольны час перакладае кнігі на беларускую мову. Ён пабачыў, што замежныя аўтары ў Беларусі «абруселі», то бок прадаюцца зазвычай у перакладзе на расейскую. Як гэта дапусцілі прафесійныя перакладчыкі і выдаўцы?

Андрэй Дубовік – айцішнік і перакладчык-аматар. Перакладам мастацкіх твораў ён заняўся, як той казаў, не ад добрага жыцця. Перайсці на беларускую мову яму дапамаглі кнігі Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава. А вось з замежнымі аўтарамі ўсё куды горш – беларускі пераклад, скажам, Рэмарка трэба добра пашукаць.

Hавiны
Дзе купіць беларускія кнігі праз інтэрнэт? Падборка крамаў ад Аліны Коўшык
2023.04.23 19:11

Андрэй кажа, што гэта адзін з фактараў русіфікацыі, калі ўсё замежнае «паводле дэфолту» ў Беларусі на расейскай мове.

Андрэй спрабаваў разабрацца ў сітуацыі, у тым ліку распытваючы выдаўцоў, напрыклад, Змітра Коласа.

Hавiны
Эканамічны суд Беларусі зліквідаваў выдавецтва Змітра Коласа
2023.05.11 16:25

Чаму так цяжка знайсці перакладзеныя на беларускую мовы творы? Якім чынам Мытны саюз тармозіць выданне беларускіх кнігаў? Як прыклад Гэнры Форда можа натхніць выдавецтва заняцца перакладной літаратурай па-беларуску? З якімі галаваломкамі сутыкаецца перакладчык мастацкай прозы? Чаму ў размове пра кнігі мы згадалі лядовыя палацы?

У граматычнай частцы вядоўца Віктар Шукеловіч падкажа, як сакавіта адказаць таму, хто прапануе вам нешта зусім непатрэбнае.

Нямеччына = Германія

Падлеткавы – рус. подростковый

Цалкам = поўнасцю

Асяроддзе – рус. окружение

Пэўны = канкрэтны

Адбывацца = праходзіць

Юнацтва – рус. юность

Паступова – рус. постепенно

Падштурхнуць = надаць імпульс

Уласна кажучы – рус. собственно говоря

Стасавацца = кантактаваць

Погляды = пазіцыя

Штораз = кожны раз

Вылучаць – рус. выделять

Захапленне = хобі

Насамрэч = на самай справе

Выкладацца – рус. преподаваться

Выпадкова – рус. случайно

Выдавец – рус. издатель

Істотнае = важнае

Друк – рус. печать

Марудны = павольны

Тычыцца = адносіцца

Адпаведнік = эквівалент

Вандроўка = падарожжа

Вольны = свабодны

Натхненне – рус. вдохновение

Апавяданне – рус. рассказ

Паліца – рус. полка

Попыт – рус. спрос

Зручны = камфортны

Даведацца – рус. узнать

Грунтоўна – рус. основательно

Хвацка = удала

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: president.gov.by; Jamie Morrison / unsplash; kinopoisk.ru