Звольнілі выхавальніцу садку ў Светлагорску, з якога збеглі дзеці


Міністр адукацыі Ігар Карпенка назваў інцыдэнт, які здарыўся з дзецьмі, што збеглі з дзіцячага садка ў Светлагорску, «абуральным выпадкам» і «грубым парушэннем».

«Абуральны выпадак, які адбыўся з выхаванцамі дзіцячага садка № 21 Светлагорска, з’яўляецца следствам найгрубейшага парушэння педагагічнымі работнікамі сваіх службовых абавязкаў, фармальнага стаўлення да бяспечнага знаходжанні дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі, адсутнасці кантролю з боку кіраўніка і выхавальніка ўстановы за забеспячэннем бяспекі выхаванцаў, – заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Як паведамілі ў Міністэрстве адукацыі, створаная камісія для правядзення расследавання па гэтым факце. Пытанне аб адпаведнасцi сваёй пасадзе загадчыка ДУА «Яслі-сад № 21 г. Светлагорска» будзе разгледжана пасля завяршэння расследавання. Выхавальніца звольненая ў адпаведнасці з дэкрэтам № 5 ад 2014/12/15 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікам арганізацыяў». Абʼяўлена вымова начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта.

Нагадаем, 3 студзеня ў Светлагорску трое малых сышлі з дзіцячага саду і зʼехалі на дызелі ў іншы горад. Заўважылі гэта толькі тады, калі за імі ў сад прыйшлі бацькі, а дзяцей не аказалася на месцы. Хлопчыкам па 3-4 гады. Дзяцей у вагоне выявілі чыгуначнікі.

КА, belsat.eu, паводле tut.by

 

 

 

Стужка навінаў