ЗША пашырылі санкцыйны спіс супраць уладаў Беларусі


ЗША ўслед за ЕЗ пашырылі санкцыйны спіс у дачыненні да чыноўнікаў Беларусі. Абмежавальныя захады распаўсюдзілі на сілавікоў і прадстаўнікоў ЦВК, паведамляе Міністэрства фінансаў ЗША.

Санкцыі ЗША пашыраюцца ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускай Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама спецназаўцаў КДБ «Альфа», прадстаўнікоў Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Менгарвыканкам і менскага АМАПу. Акрамя таго, у асаблівы санкцыйных спіс упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі Мінфіна ЗША ўключылі намесніка кіраўніка МУС Генадзя Казакевіча.

Раней ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да васьмі беларускіх афіцыйных асобаў.

Еўразвяз прыняў трэці пакет санкцыяў, у які дадалі 29 фізічных і 7 юрыдычных асобаў. Чорны спіс ЕЗ падтрымала Вялікая Брытаніі. Цяпер краіны Захаду абмяркоўваюць чацвёрты пакет санкцыяў супраць беларускіх уладаў.

Аб’ектыў
Акт аб дэмакратыі ў Беларусі ўдарыць па грошах сям‘і Лукашэнка
2020.12.22 22:57

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў