ЗША не выключаюць правядзення вайсковай аперацыі ў Венесуэле


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што «не выключае» амерыканскага вайсковага ўмяшання ў сітуацыю ў Венесуэле, калі гэта будзе неабходна.

«Людзі пакутуюць, яны паміраюць. У нас ёсць шмат варыянтаў для Венесуэлы, уключаючы магчымы вайсковы варыянт, калі неабходна», – заявіў Трамп журналістам.

Дэталі магчымай вайсковай аперацыі кіраўнік ЗША не распавёў.

Міністр абароны Венесуэлы Уладзімір Падрыні назваў заяву Трампа «актам варʼяцтва», піша Reuters.

Пратэсты ў Венесуэле, якая перажывае востры эканамічны крызіс, цягнуцца больш за 3 месяцы. Ахвярамі сутыкненняў з паліцыяй сталіся каля сотні чалавек.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў