У акваторыю Чорнага мора накіраваны амерыканскі дэсантны карабель Fort McHenry, паведаміла камандаванне 6-га аператыўнага флоту ВМС ЗША. Цяпер баявы карабель праходзіць праліў Дарданелы.
У адпаведнасці з Канвенцыяй Мантрэ 1936 года, ваенныя караблі нечарнаморскіх краін могуць знаходзіцца ў акваторыі Чорнага мора не больш за 21 содні.
Fort McHenry з 500 марскімі пехатынцамі на борце ідзе ў Чорнае мора ў складзе 22-й марской экспедыцыйнай групы, паведамляе прэс-служба 6-га флоту ЗША.
ЮВ, belsat.eu