Золатавалютныя рэзервы зменшацца на мільярд долараў да канца года


Скарачэнне запасаў будзе звязанае з дзяржаўнымі выплатамі па даўгах.

Паводле папярэдніх звестак Нацыянальнага банку, міжнародныя рэзервы Беларусі на пачатку сакавіка склалі $ 7,1 млрд. У параўнанні з лютым, яны павялічыліся на $ 616,1 млн. Але гэтак і не дасягнулі ўзроўню канца мінулага году, бо ў студзені скараціліся амаль на $ 838 млн.

Рост запасаў звязаны з паступленнем сродкаў ад продажу аблігацыяў і еўрааблігацыяў, збору экспартных спагнанняў на нафту і нафтапрадукты, а таксама куплі замежнай валюты на таргах Беларускае валютна-фондавае біржы.

У мінулым месяцы ўрад і Нацыянальны банк выплацілі па замежных і ўнутраных пазыках $ 470 млн у замежнай валюце.

Банк прагназуе, што да канца года пасля выплаты ўсіх дзяржаўных абавязацельстваў золатавалютныя рэзервы Беларусі складуць не менш за $ 6 млрд.

ДД

Стужка навінаў