Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся ў жніўні на $ 1,4 млрд


Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся ў жніўні амаль на $ 1,4 млрд, або на 15,8%. Аб гэтым гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага банку Беларусі, якая была апублікаваная 7 верасня на афіцыйным сайце.

«Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 верасня 2020 года, па папярэдніх дадзеных, склалі $ 7,5 млрдаў (у эквіваленце), – адзначаецца ў паведамленні Нацбанку. – За жнівень 2020 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на $ 1,399 млрды (на 15, 8%) пасля росту ў ліпені на $ 61,8 млн (на 0,7%)».

«Прычына такога рэзкага спаду – шокавыя падзеі на валютным рынку. Ўсплёск гвалту з боку ўлады пасля выбараў падарваў веру беларусаў у закон і ў дзяржаву. Беларускі рубель як частка дзяржаўнасці таксама пазбавіўся даверу, людзі накіраваліся ў банкі і абменнікі здымаць рублі і канвертаваць іх у валюту. Адной з рэакцый Нацбанку было падтрыманне рубля праз продаж золатавалютных рэзерваў», – патлумачыла belsat.eu вядучая даследчыца BEROC Кацярына Барнукова.

Яна адзначае, што той прагноз, які рабіўся да выбараў, не будзе выкананы. Беларусь не здолее атрымаць новае вонкавае фінансаванне ў тых аб’ёмах, якія планаваліся.

Паводле Барнуковай зараз складана прагназаваць нават на месяц наперад.

«У першую чаргу рэзервы будуць залежаць ад развіцця палітычнай сітуацыі. Ну а потым ужо ад рэакцыі на гэтую сітуацыю людзей, знешніх крэдытораў, пакупнікоў беларускага экспарту», – кажа экспертка.

Меркаванні
Нічому не вучымся. Курс расце, а беларусы набралі валютных растэрміновак
2020.09.05 09:00

Зніжэнне ЗВР адбываецца на фоне росту дэвальвацыйных чаканняў у грамадстве. Ад 27 жніўня ў беларускіх банках нельга ўзяць крэдыт на пакупку жылля на другасным рынку.

belsat.eu

Стужка навінаў