Зніклага у Менску 20-гадовага хлопца знайшлі мёртвым, цела было ў Свіслачы


Паведамленне са старонкі ў «Вконтакте» атраду «Анёл»

Днём 27 лютага ў рацэ Свіслач знайшлі цела зніклага ў выходныя хлопца.

Пра гэта паведаміла прадстаўнік упраўлення Следчага камітэту па Менску Марына Дранькова.

Раней паведамлялася, што 20-гадовы Уладзіслаў Рыбнікаў сышоў з дому ў ноч на 25 лютага і не вярнуўся. Пра вышук яго пісаў атрад «Анёл».

«Падчас пошукавых мерапрыемстваў каля 13 гадзіны 27 лютага вадалазы Таварыства выратавання на водах знайшлі цела менчука ў рацэ Свіслач паблізу вуліцы Кастрычніцкай у сталіцы», – распавяла Марына Дранькова.

Ленінскім раённым аддзелам СК праводзіцца праверка. Паводле папярэдняй версіі, выпадак не носіць крымінальнага характару. Дакладную прычыну смерці ўсталюе экспертыза.

Паводле неафіцыйных дадзеных, хлопец накіроўваўся ў начны клуб і, верагодна, спрабаваў скараціць дарогу па лёдзе.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў