Знікла карціна Леанарда да Вінчы «Збаўца свету». Яна каштуе $ 450 млн


Супрацоўнікі філіялу Луўра ў ААЭ неафіцыйна кажуць, што не ведаюць дзе знаходзіцца карціна, піша «The New York Times».

Карціну Леанарда да Вінчы «Збаўца свету» прадалі на аўкцыёне «Christie’s» за рэкордныя $ 450,3 млн. Таргі адбыліся ў лістападзе 2017 года. Праз месяц пасля продажу філіял Луўра ў Абʼяднаных Арабскіх Эміратах абвясціў, што выставіць карціну ў Абу-Дабі. Летась у верасні выставу адмянілі.

У парыжскім Луўры, паводле крыніцы выдання, таксама не могуць знайсці «Збаўцу свету». Французскія чыноўнікі збіраюцца паказаць карціну ў верасні на выставе ў Парыжы, прымеркаванай да 500-годдзя са дня смерці да Вінчы. Яны спадзяюцца, што да гэтага часу палатно ўдасца знайсці.

Паводле некаторых звестак, карціна можа знаходзіцца ў яе ўладальніка, піша «The New York Times». Выданне таксама піша, што пакупніком карціны мог стаць саудаўскі прынц Бадэр бін Абдула бін Мухамед бін Фархан аль-Сауд, які выступіў пасярэднікам наследнага прынца Саудаўскай Аравіі Мухамеда бін Салмана. Паводле адной з версіяў, карціну не выставілі ў ААЭ, бо наследны прынц вырашыў не паказваць яе людзям. У амбасадзе Саудаўскай Аравіі ў Вашынгтоне адмовіліся ад каментароў.

Фота
З Траццякоўскай галерэі скралі «Крым» – карціну пейзажыста Куінджы
2019.01.27 20:53

У лютым з расеец Дзяніс Чупрыкаў скраў з Траццякоўскай галерэі ў Маскве карціну Архіпа Куінджы «Крым. Ай-Петры». Мужчына патлумачыў свой учынак жаданнем прыцягнуць да сябе ўвагу.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў