Змешчаным на каранцін беларусам перадалі больш за 2700 бутэлек вады


Дастаўка вады ў шпіталь. Фота з прэс-рэлізу

Больш за 1350 літраў пітной вады перадала «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» шпіталізаваным у Рэспубліканскім клінічны шпіталь інвалідаў ВАВ патэнцыйным носьбітам каронавіруснай інфекцыі.

«Мы суперажываем усім людзям, якія пацярпелі ад пандэміі і дзякуем медыцынскіх работнікаў за іх самаадданую працу. Мы верым, што сумеснымі намаганнямі дзяржавы, грамадства і бізнесу, выяўляючы клопат адно пра аднаго, мы зможам паспяхова пераадолець гэта выпрабаванне», – адзначыў генеральны дырэктар кампаніі «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» Аляксандр Дзянісаў.

З гэтай прычыны прадпрыемства перадало больш за 2700 бутэлек (па 0,5 л) вады пацыентам Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя Пятра Машэрава, што ў аграгарадку Лясны пад Менскам.

Hавiны
Беларусы стварылі мапу самаізаляцыі. Яна лічыць, колькі людзей засталося дома праз каронавірус
2020.03.24 09:56

На базе шпіталя створанае аддзяленне абсервацыі для кантактаў 1-га ўзроўню з носьбітамі каронавіруснай інфекцыі, якіх неабходна забяспечыць пітной вадой на бліжэйшыя 10 содняў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў