Менгарвыканкам апублікаваў мапу зменаў руху пасажырскага транспарту падчас правядзення параду ў Менску 3 ліпеня.
Падрабязнасці таксама паведамляе «Сталічны транспарт і сувязь».
Менскае метро будзе працаваць ад 05:00 да 02:00. У гадзіны пік інтэрвал складзе 3 хвіліны. Ад 14:00 да 18:00 – праз кожныя пяць хвілін.
Ад 07:00 да 20:00 павялічаць колькасць аўтобусаў і тралейбусаў.
Праз парад і канцэрты рух па праспекце Машэрава зменяць (праспект перакрыюць ад 12:00 да 03:00 ночы). Улады заахвочваюць карыстацца сталічным метрапалітэнам.
Пасля салюту пусцяць дадатковы транспарт у раёне прыпынкаў «Ст. м. «Няміга», «Гвардзейская», «Гасцініца «Юбілейная» і «Тэатральная».
Больш інфармацыі пра змены ў руху глядзіце тут.
Вайсковы парад пачнецца каля стэлы «Менск – горад-герой» а 10-й раніцы 3 ліпеня.
Белсат будзе весці онлайн з афіцыйнага параду і з акцыі, на якую запрасіў Мікалай Статкевіч.
Глядзіце трансляцыю праз спадарожнік, «Фэйсбук», Youtube, або непасрэдна на сайце.
ДР belsat.eu