Змянілася частата вяшчання «Белсату» на спадарожніку


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”104849″ img_size=”large”][vc_column_text]

Тэлефоны дапамогі «Белсату»

«Белсат» завёў адмысловыя тэлефоны, на якія можна звярнуцца з пытаннямі па перанастройцы нашага канала ў тэлевізары.

Вось яны: +375297564418 (МТС)  і +375444946315 (Velcom). Нагадаем, 11 лютага з тэхнічных прычынаў была змененая частата вяшчання на спадарожніку Astra 4A (раней ён называўся «Sirius»).

ІНСТРУКЦЫЯ

Як высветлілася, у некаторых гледачоў узнікаюць складанасці пры наладцы новай частаты. Таму мы стварылі тэлефоны дапамогі.

Яны працуюць штодня з 10.00 па 21.00. Калі ласка, звяртайцеся па кансультацыі на тэлефонныя нумары: +375297564418 (МТС) і +375444946315 (Velcom)

Будзьма разам!

Увага!

Спадарожнік вяшчання – «Astra 4A» (ех-«Sirius») – не мяняецца. Вам не давядзецца перастаўляць «талерку» або выклікаць на дапамогу майстра.

Перадайце гэтую інфармацыю суседзям, сябрам і сваякам.

«Белсат» вяшчае для вас далей, бесперапынна, на новай частаце.

Заставайцеся з «Белсатам»![/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=PkToZhSKLLU&feature=youtu.be”][vc_column_text]З 11 лютага змяняецца частата вяшчання тэлеканалу на спадарожніку «Astra 4A».

Шаноўныя гледачы!

11 лютага тэлеканал «Белсат» праз тэхнічныя прычыны вымушаны змяніць частату вяшчання на спадарожніку «Astra 4A» (былым«Sirius’e»). Што трэба зрабіць, каб «Белсат» застаўся ў вашым тэлевізары?
Нічога складанага!

1. На вашым пульце або спадарожнікавым рэсіверы ўвайдзіце ў МЕНЮ

2. Знайдзіце там НАЛАДКІ АНТЭНЫ

3. Выберыце опцыю РУЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ і ўвядзіце параметры новай частаты – 12 303 МГц, гарызантальная палярызацыя (12303H). Дадатковыя параметры: мадуляцыя DVB-S, FEC 7/8, SR 25546. Як варыянт вы можаце таксама выбраць АЎТАМАТЫЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ i дазволіць рэсіверу самому абнавіць спіс усіх каналаў

4. Прызначце «Белсату» запамінальны нумар каналу. Чаму б не кнопкy «1»?)

Прыемнага прагляду![vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў