Зімовая забава ў ЗША: замарожаныя штаны на вуліцах


Жыхары ЗША знайшлі спосаб зрабіць зімовыя марозныя дні весялей. Па поўначы Мінэсоты пачалі зʼяўляцца «скульптуры» з замарожаных штаноў.

Прыдумаў гэткую забаву жыхар гораду Мінеапаліс Том Гротынг.

«У асноўным я раблю гэта для маёй суседкі Дыяны. Зіма доўгая, а яна яе не вельмі любіць. Так я спрабую яе забаўляць», – сказаў ABC News хлопец.

Для таго, каб зрабіць «скульптуру», Том замочвае вопратку ў вядры, а пазней вешае яе на вуліцы ў неабходнай паставе. Увесь працэс займае менш паўгадзіны. Пазней адзенне можна«адагрэць» і насіць наноў.

Задума маладзёна спадабалася жыхарам штату, і цяпер у горадзе зʼяўляецца ўсё больш скульптур з замарожанай вопраткі. Штаны і джынсы можна пабачыць паўсюль: у дварах, на сцежках паміж дамамі, каля офісных будынкаў і кавярняў.

Здымкі з замарожанымі штанамі можна паглядзець у Twitter пад хэштэгуам #frozenpants:

Дарэчы, у Беларусі на выходных будзе вельмі марозна. Сіноптыкі абяцаюць да -27.

Чытайце таксама >>> Як перажыць маразы

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў