Зіма ў Беларусі знікне


Цягам бліжэйшых 20 гадоў клімат у нашай краіне істотна памяняецца, Зіма са снегам і марозам практычна знікне.

Згодна з аналітычнай запіскай Міністэрства прыродных рэсурсаў, беларусам варта чакаць кардынальных зменаў агракліматычнай зоны. Працягласць цёплага перыяду да 2041-2060 гг. у сярэднім вырасце на 35 дзён і будзе складаць ад 280 да 310 дзён. А ў паўднёва-заходняй частцы краіны наагул сярэдняя працягласці цёплага перыяду складзе 365 дзён. Такім чынам берасцейцы зімы і не пабачаць.

Пры гэтым колькасць ападкаў вясной і восенню не зменіцца. Але летам будзе больш суха за кошт павышэння тэмпературы. Таму да будучых умоваў беларускім аграрыям прыйдзецца занава прыстасоўвацца.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў