Жыхарка Бальшавіка ў нецвярозым стане прывезла дзіця ў дзіцячы садок


УУС Менаблвыканкаму паведамляе пра ДТЗ, якое ўчыніла жыхарка вёскі Бальшавік Менскага раёну, каля дзіцячага садку. Жанчына п’янай села за стырно і павезла ў садок сваё дзіця.

33-гадовая жыхарка Менскага раёну прывезла сваё 5-гадовае дзіця ў садок на аўтамабілі. Пазней жанчына спрабавала выехаць з стаянкі і ўдарыла суседнія аўта. Аўтаўладальнікі выклікалі ДАІ.

Супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі на месца ДТЗ пабачылі, што жанчына нецвярозая і даставілі яе ў шпіталь, каб правесці агляд. У выніку высветлілася, што жанчына, якія ўчынілі ДТЗ, знаходзілася ў стане алкагольнага апʼянення. Канцэнтрацыя спірту ў яе выдыху склала 1,05 праміле.

За кіраванне ў нецвярозым стане жанчыну пазбавяць правоў кіроўцы на тры гады, а таксама выпішуць штраф ад 50 да 100 базавых велічыняў (ад 1275 да 2550 рублёў).

Hавiны
У Заслаўі п’яны школьнік на матацыкле ўрэзаўся ў машыну ДАІ
2018.06.22 17:29

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў