Журналісцкая супольнасць патрабуе вызвалення Ягора Марціновіча


Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч пасля ператрусу ў кватэры.
Фота: «Белсат»

23 верасня галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча затрыманы па падазрэнні ў паклёпе. Падстава – матэрыял, дзе згадваецца намеснік міністра ўнутраных справаў Беларусі Аляксандр Барсукоў. У кватэры журналіста прайшоў ператрус.

Ягора Марціновіча змясцілі ў ЦІП на Акрэсціна на трое содняў.

«У крымінальным пераследзе Ягора Марціновіча (з прыцягненнем да гэтага пераследу супрацоўнікаў сілавых структур) мы бачым таксама праявы цэнзуры і злоўжыванне прававымі нормамі для абмежавання свабоды слова. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Ягора Марціновіча і спынення крымінальнага пераследу!» – гаворыцца ў заяве Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Таксама за кратамі ў ЦІП на Акрэсціна застаюцца журналісты Алесь Любянчук, Дзяніс Ганчарэнка, Павел Патапаў – журналісты, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам». Журналіст з Гомлю Яўген Меркіс быў затрыманы 14.09.2020, яго пакаралі 15 соднямі арышту (арт. 23.34). Ён мусіць выйсці на волю 29.09.2020.

belsat.eu

Стужка навінаў