Жоўты ўзровень небяспекі: у Беларусі захаваецца галалёдзіца


У нядзелю 1 снежня на асобных участках дарог Беларусі захаваецца галалёдзіца. У сувязі з гэтым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Паводле Белгідрамету, будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра максімальная днём -4.. + 1 ° C.

У Менску воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%). Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай -1..- 2 ° C, днём -1.. + 1 ° C, вечарам -1..- 3 ° C.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў