Затрыманы паліттэхнолаг Шкляраў лічыць свой пераслед палітычна матываваным


Затрыманы 29 ліпеня ў Гомлі паліттэхнолаг Віталь Шкляраў упэўнены, што яго пераследуюць па палітычных матывах. Пра гэта піша TUT.BY.

Адвакат Антон Гашынскі, які наведаў сёння свайго падабароннага, распавёў TUT.by:

«Віталь выглядае прыгнечаным, ён упэўнены, што яго затрымалі незаконна, і тое, у чым яго абвінавацілі, не паддаецца ніякай крытыцы. Ён лічыць сябе пацярпелым за тыя артыкулы, якія ён пісаў – гэта відавочны палітычны пераслед. Фактычна гэта першы паліттэхнолаг, якога пераследуюць за ягоныя каментары», – заявіў адвакат.

Гашынскі таксама распавёў, што Шклярава ўжо некалькі разоў перакідвалі з камеры ў камеру і ён апынуўся там з асобамі, якія ўжо асуджаныя за злачынствы.

Паліттэхнолаг заяўляе, што з Сяргеем Ціханоўскім ён ніяк не ўзаемадзейнічаў, нікога не «мабілізаваў» і нічога не «каардынаваў», больш за тое, яго ў момант тых падзеяў не было ў Беларусі.

Чакаецца, што заўтра суд у закрытым пасяджэнні разгледзіць скаргу абаронцы Шклярава на яго затрыманне.

Шкляраў праходзіць падазраваным па «справе Ціханоўскага». Яго затрымалі 29 ліпеня. Пазней у эфіры вечаровых навінаў на тэлеканале ОНТ распавялі, што ён мабілізаваў вакол сябе пратэстны электарат Сяргея Ціханоўскага. 31 ліпеня яму абралі меру стрымання – знаходжанне пад вартай.

Віталій Шкляраў нарадзіўся ў Гомлі, родным горадзе Сяргея Ціханоўскага. Вучыўся ў Нямеччыне, працаваў у выбарчых кампаніях Ангелы Мэркель, Барака Абамы, Бэрні Сандэрса.

Шкляраву прыпісвалі супрацу з Ціханоўскім, аднак у ягоным штабе гэтую інфармацыю зняпраўджваюць.

Hавiны
Затрыманы паліттэхнолаг Віталь Шкляроў застаецца пад вартаю яшчэ два месяцы
2020.08.01 09:28

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў