Затрыманы заснавальнік petitions.by Уладзімір Кавалкін


Уладзіміра Кавалкіна затрымалі ў Менску ў суботу 10 кастрычніка каля 19:30.

«Пісаў, што ў міліцыі і што вязуць на Акрэсціна. Адвакат ёсць. Па ўсім бачна, адміністратыўка і суд у панядзелак- аўторак», – паведаміла ў Facebook Наталля Рабава.

Уладзімір Кавалкін – заснавальнік праектаў Petitions.by, які дапамагае грамадзянам ствараць петыцыі дзеля вырашэння лакальных праблемаў, як капрамонт ці ратаванне зялёных куткоў, гэтак і шырэйшых, як пратэставыя петыцыі супраць звальненняў і за альтэрнатыўную службу ў войску.

Другі праект Кавалкіна – «Кошт урада». На старонцы сабраная інфармацыя аб бюджэтных сродках краіны, каб беларусы маглі хоць прыкладна сачыць за перасоўваннем і размеркаваннем грошай са сваіх падаткаў.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў