Шэсць чалавек загінулі ў ДТЗ, якое адбылося ўвечары 17 траўня ў Барысаўскім раёне. Пра гэта AUTO.TUT.BY паведамілі чытачы.
Паводле відавочцаў, на трасе М1 Берасце – Менск – мяжа РФ легкавое аўто вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў фуру.
«Кіроўца «Рэно» выехаў на паласу сустрэчнага руху, сутыкнуўся з аўтамабілем «Джылі» і затым – лабавое сутыкненне з фураю», – гаворыцца ў паведамленні МУС у Telegram’е.
Таксама ў Telegram-канале МУС з’явілася відэа з месца аварыі.
ЮВ belsat.eu