Мужчына, які захапіў чацвярых закладнікаў у аддзяленні «Ситибанка» ў цэнтры Масквы і пагражаў падарваць сябе, здаўся.
Гэты факт пацвердзілі ў прэс-службе Галоўнага ўпраўлення МУС Масквы.
У сераду ўвечары ў аддзяленне «Ситибанка» ў цэнтры расейскай сталіцы зайшоў мужчына, на шыі якога была замацаваная скрынка з правадамі. Ён пагражаў падарваць сябе. У гэты момант у памяшканні банку знаходзіліся чатыры чалавекі. Цягам вечара мужчына адпусціў усіх закладнікаў.
Паводле крыніцы ў праваахоўных органах, банкаўскае аддзяленне захапіў прадпрымальнік Арам Петрасян, бізнес якога збанкрутаваў. Перад гэтым у мужчыны цягам чатырох гадоў былі праблемы ў бізнесе і, адпаведна, раслі даўгі.
У роліках, якія мужчына апублікаваў напярэдадні ў сацсетцы «УКантакце», ён заявіў, што пайшоў на гэты крок ад безвыходнасці, бо не можа расказаць пра праблему банкруцтва юрыдычных і фізічных асоб. Ён высунуў два патрабаванні: «прызнаць на дзяржаўным узроўні банкруцтва фізічных і юрыдычных асоб хваробай», а таксама стварыць новы інстытут, які б займаўся праблемай банкруцтва.
МЯ, паводле interfax.ru