Мужчына прыгразіў падарваць сябе ў аддзяленні банку ў цэнтры Масквы


На шыі невядомага замацаваная скрынка з правадамі.

Мужчына прыгразіў падарваць сябе ў аддзяленні аднаго з банкаў на вуліцы Вялікая Нікіцкай у цэнтры Масквы, паведаміла Interfax.ru крыніца ў праваахоўных органах.

«Увечары ў сераду ў аддзяленні на вуліцы Вялікай Нікіцкай ў Маскве ўвайшоў мужчына, якому на выгляд 50-55 гадоў», – распавёў інфарматар.

Паводле яго, на шыі невядомага замацаваная скрынка з правадамі, ён пагражае падарваць сябе. На месца здарэння выехалі нарады паліцыі.

Паводле неафіцыйных дадзеных, гаворка ідзе пра аддзяленне «Ситибанка».

МЯ, паводле interfax.ru

Стужка навінаў