За велапрабег у Віцебску затрымалі 26-гадовую дзяўчыну


У Віцебску затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Вольгу Бабінскую за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. 26-гадовая жыхарка гораду правядзе выходныя да суда за кратамі, распавялі «Белсату» родныя Вольгі Бабінскай.

Вользе Бабінскай 31 ліпеня патэлефанавалі міліцыянты і запрасілі на размову ў Чыгуначны РАУС Віцебска. Але замест размовы сілавікі затрымалі 26-гадовую дзяўчыну і змясцілі яе ў ізалятар часовага ўтрымання.

Вольга Бабінская. Фота: Белсат
Вольга Бабінская.
Фота: Белсат

«Мы чакалі дачку, а праз некаторы час, калі патэлефанавалі ёй, то даведаліся, што яе тэлефон выключаны. Мы з мужам паехалі ў РАУС. Там нам сказалі, што яе няма. Мы падпісалі дамову, і разам з адвакатам накіраваліся ў ІЧУ. Там таксама сказалі, што яе няма. У выніку праз некаторы час нам паведамілі, што Вольгу затрымалі. Нам удалося пакінуць для яе перадачу яшчэ ўчора, але адваката не дапусцілі. І толькі сёння патрапілі да яе. Гэта вельмі подла так у пятніцу зацягнуць дзіця і затрымаць яе. Яна вучылася на выдатна і ў школе, і ва ўніверсітэце. А тут раптам стала злачынцам», – распавяла «Белсату» Таццяна Бабінская, маці затрыманай дзяўчыны.

Вольга Бабінская з’яўляецца ўдзельніцай велапрабегу. Міліцыянты абвінавачваюць яе ў парушэнні арт. 23.34 КаАП (парушэнне заканадаўства аб масавых акцыях). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае папярэджанне, або штраф у памеры да трыццаці базавых велічыняў (810 рублёў), або адміністрацыйны арышт.

Аб’ектыў
Улады працягваюць затрымліваць і саджаць людзей на содні
2020.07.30 23:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў