З 17 сакавіка кошты на АЗС павялічыліся на адну капейку. Гэта ўжо трэцяе падаражэнне з пачатку месяца. Belsat.eu прасачыў, як змяняліся кошты на паліва цягам апошняга году.
Цяпер за бензін АІ-92 давядзецца плаціць 1 руб. 47 кап., АІ-95 – 1 руб. 58 кап., АІ-98 – 1 руб. 79 кап., ДТ – 1 руб. 58 кап. На нашай інфаграфіцы бачна, якім чынам змяняліся гэтыя кошты цягам году.
На нашай інфаграфіцы бачна, якім чынам змяняліся гэтыя кошты цягам году.
Рост коштаў звязаны, у першую чаргу, з падаражэннем расейскай нафты для беларускіх НПЗ. Паводле дадзеных канцэрну «Белнафтахім», у доларавым эквіваленце нафта падаражэла на 8, 8%. З мэтай кампенсацыі выдаткаў павялічваецца цана на паліва на беларускіх запраўках.
КА, belsat.eu