За паўгода ЗВР Беларусі выраслі на $ 1,1 млрд


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня склалі $ 8,291 млрд супраць $ 7,158 млрд на 1 студзеня. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку.

За чэрвень золатавалютныя рэзервы выраслі на $ 200,7 млн (на 2,5 %) пасля росту ў траўні на $ 521,6 млн (на 6,9 %). Спачатку года рост склаў $ 1,113 млрд.

Аб’ектыў
Другія Еўрапейскія гульні – прагуляныя мільёны беларусаў
2019.06.26 21:37

У чэрвені Беларусь пагасіла абавязкі ў валюце ў памеры амаль $ 250 млн.

Нарасціць запасы ЗВР у чэрвені атрымалася дзякуючы росту цаны золата на міжнародным рынку. Таксама павелічэнню рэзерваў спрыялі купля валюты на таргах валютна-фондавай біржы, паступленне валюты ў бюджэт ад збірання экспартных мытаў на нафту і нафтапрадукты, і паступленне сродкаў ад продажу аблігацый у валюце.

Акрамя таго, абноўленая з 1 ліпеня метадалогія разліку ЗВР павялічыла паказніка на $ 70 млн.

Hавiны
«Гэта слёзы для краіны»: кожны працоўны беларус выдаткаваў на Еўрапейскія гульні $ 35
2019.06.26 12:26

На 1 студзеня 2020 года аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі мусіць быць не меншым за $ 7,1 млрд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў