За межамі Кітаю ад каронавіруса памерлі 86 чалавек


Нацыянальная камісія здароўя КНР і Сусветная арганізацыя здароўя апублікавалі звесткі адносна сітуацыі з заражэннем каронавірусам COVID-2019.

У кантынентальным Кітаі за 29 лютага пацверджаныя 573 новыя выпадкі заражэння і 35 чалавек памерлі. Колькасць сур’ёзных выпадкаў знізілася на 299, паведамілі ў Нацыянальнай камісіі здароўя.

Hавiны
Каронавірус у Беларусі. Хроніка
2020.02.28 20:09

За ўвесь час у КНР было зафіксавана 2870 смерцяў і 79 824 выпадкі заражэння. 41 625 пацыентаў выпісалі са шпіталяў. З інфікаванымі людзьмі кантактавалі 660 716 чалавек. Зараз 51 856 чалавек знаходзяцца пад медычным наглядам.

За межамі кантынентальнага Кітаю 144 выпадкі інфекцыі пацвердзілі ў Гон-Конгу, Макаў і Тайвані. У тым ліку 3 чалавекі памерлі.

ВІДЭА
«Сумнеўны вынік» тэстаў: лекары яшчэ раз правераць на каронавірус бацьку дзяўчыны беларускага «пацыента 0»
2020.02.29 21:39

Паводле апошніх звестак САЗ, па-за Кітаем было пацверджана 6009 выпадкаў заражэння, з іх новыя – 1318. Каронавірус выяўлены ў 53 краінах на ўсіх кантынентах. Лідарамі па заражэнні з’яўляюцца Паўднёвая Карэя (3150 выпадкаў), Італія (888 выпадкаў) ды Іран (388 выпадкаў).

За ўвесь ад каронавіруса за межамі КНР памерла 86 чалавек, з іх за апошні час – 19. Найбольш чалавек памерла ў Іране – 34 выпадкі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў