Праз снегапад 144 населеных пункты засталіся без электрычнасці


Цягам содняў у Беларусі назіраўся снегапад.

Паводле дадзеных дзяржаўнага вытворчага абʼяднання «Белэнерга», цягам содняў перыядычна парушалася электразабеспячэнне 144 населеных пунктаў.

Па стане на 06:00 10 лістапада без электрычнасці заставаліся 36 населеных пунктаў, сем сельскагаспадарчых будынкаў, 146 трансфарматарных падстанцыяў у Берасцейскай ды Віцебскай вобласцях.

Глядзіце таксама >>> «Цяпер не зіма, а восень». У Лагойску камунальнікі косяць снег

Сіноптыкі прадказваюць, што пасля сённяшняга снегу ў Беларусь прыйдзе пахаладанне: ноччу ў пятніцу тэмпература месцамі апусціцца да –14°С. Халоднае надворʼе захаваецца і на выходныя, цягам якіх тэмпература не падымецца вышэй за +1° C.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў