З'явілася відэа крушэння бамбавіка Ту-22 у Расеі


На кадрах бачна, як самалёт развальваецца на часткі і загараецца, адразу пасля таго, як дакранаецца да заснежанай пасадачнай паласы. Здымку вёў адзін з вайскоўцаў на аэрадроме.Б

Цяжкі звышгукавы бамбавальнік разбіўся пры пасадцы на аэрадроме ў Мурманскай вобласці 22 студзеня падчас вучэбна-трэнавальнага палёту без боекамплекту.

Расейскія медыі падаюць, што трое лётчыкаў загінулі на месцы, а камандзір экіпажу, падпалкоўнік Максім Рылка цудам змог выжыць. Яго шпіталізавалі ў раённую больніцу з цяжкімі траўмамі.

Расейскае міністэрства абароны заявіла, што самалёт быў выраблены 33 гады таму, у 2012-м ён прайшоў капітальны рамонт. У бліжэйшы час планавалася ягоная мадэрнізацыя.

Паводле ведамства, бамбавальнік патрапіў у снежны зарад, унутры якога бачнасць дасягае 200–300 метраў.

«Прычынаю снежных зарадаў у Мурманскай вобласці стаў тылавы бок цыклона», – паведамляў ТАСС.

ДД, belsat.eu; фота анонсу – dp.ru

Стужка навінаў