З выбараў знялі яшчэ аднаго апазіцыйнага кандыдата


Кандыдатку ад АГП па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77 Вольгу Беляўцову знялі з выбараў. Выбарчая камісія прыняла такое рашэнне пасля таго, як пабачыла ў дзейнасці кандыдаткі шэраг парушэнняў, паведамляе сайт АГП.

Падставаю для зняцця Вольгі Беляўцовай з выбараў сталі несанкцыянаваныя сустрэчы з выбарнікамі ў двух населеных пунктах. Яшчэ адно парушэнне кандыдаткі ў тым, што арганізацыя, якая вырабляла агітацыйныя друкаваныя матэрыялы нібыта не занесеная ў Дзяржаўны рэестр.

У сваю чаргу кандыдатка адзначае, што сустрэчамі насамрэч з’яўляліся трэнінгі для назіральнікаў. Кандыдаткане згодная з рашэннем камісіі і склала заяву на завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні да чальцоў выбарчай камісіі.

Паводле кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», гэта ўжо адзінаццаты кандыдат ад апазіцыі, якога пазбавілі рэгістрацыі.

Аб’ектыў
ЦВК прасеяла: каго не прапусцілі ў кандыдаты?
2019.10.18 22:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў