З пачатку тыдня ўжо пяцярых удзельнікаў пратэстаў у Маскве пакаралі турэмным зняволеннем


Расейскія суды вынеслі новыя выракі ў так званай маскоўскай справе, у межах якой адбываецца крымінальны пераслед удзельнікаў пратэстаў супраць нядопуску апазіцыйных кандыдатаў на выбары ў Масгардуму. Пратэстоўцаў вінавацяць ва ўжыванні гвалту супраць сілавікоў.

Як паведамляе «Медуза», 4 верасня суд пакараў удзельніка пратэстаў Яўгена Каваленка 3,5 гадамі зняволення, а Кірыла Жукава – 3 гадамі. Каваленку вінавацілі ў тым, што на акцыі 27 ліпеня ён спачатку штурхнуў працаўніка патрульна-паставой службы МУС Яўгена Цярэшчанку, а затым кінуў скрыню ў бок байца Расгвардыі Максіма Саліева. Жукава вінавацілі ў тым, што ён падчас акцыі спрабаваў падняць забрала шлема расгвардзейца. «Шлейкі [шлема] ўціснуліся ў падбародак, было непрыемна, балюча», – скардзіўся ў судзе сілавік.

3 верасня Уладзіслаў Сініца атрымаў 5 гадоў калоніі за «тўіт», у якім нібыта знайшлі заклікі да расправы над дзецьмі сілавікоў. Іван Падкапаеў і Даніл Бяглец былі прызнаныя вінаватымі ва ўжыванні гвалту ў дачыненні паліцыянтаў ды атрымалі 3 і 2 гады калоніі адпаведна.

Каваленку, Жукава, Падкапаева і Бегляца праваабарончы цэнтр «Мемарыял» прызнаў палітвязнямі.

  • Пратэсты ў Расеі пачаліся пасля таго, як большасці апазіцыйных кандыдатаў не дапусцілі да выбараў у Масгардуму. Улады жорстка разагналі несанкцыянаваныя мітынгі: на акцыі 3 жніўня ў цэнтры Масквы быў затрыманыя каля 1000 чалавек, на акцыі 27 ліпеня – больш за 1300 чалавек.
  • Следчы камітэт Расеі распачаў шэраг крымінальных справаў: справу аб «масавых закалотах» 27 ліпеня, справу аб перашкодзе працы выбаркамаў і справу супраць Фонду барацьбы з карупцыяй. Праваабаронцы лічаць гэтыя справы палітычна матываванымі.
Фота + Відэа
Мітынгі, пікеты і шэсці – «Белсат» вядзе стрым з Масквы
2019.08.16 16:29

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў